У Мінску прэзентуюць аўдыёдыск з казкамі ад Сяргея Вітушкі
Прэзентацыя аўдыёдыску "Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі" пройдзе 19 лютага а 14:00 у мінскай кнігарні "логвінаЎ".
У праекце, якi складаецца з 12 казак, ўзялi удзел вядомыя выканаўцы, паэты і пісьменнікі, акторы i артысты. Сярод іх — Алег Хаменка, Ганна Хітрык, Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Тамара Лісіцкая, Зінаіда Бандарэнка, Сяржук Сокалаў-Воюш.