У ноч з 3 на 4-га лістапада могуць узнікнуць праблемы з паездкамі ў Польшчу

З польскага боку плануецца ўстаноўка новага праграмнага забеспячэння. У гэты час адбудзецца прыкладна чатырохгадзінны перапынак у памежным афармленні, паведамляе БелаПАН.

Дзяржпагранкамітэт Беларусі просіць усіх, хто мае намер перасякаць беларуска-польскую мяжу ў ноч з 3 на 4 лістапада, ўлічыць гэтую інфармацыю.