У Пінску абрынуўся “казырок” пад’езда шматкватэрнага дома (фота)

Супрацоўнікі мясцовага ЖЭСу аператыўна прыбралі сляды здарэння. Як высветлілі спецыялісты, яе прычынай стала хіба ў будаўніцтве. Праўда, гэты дом — старая пяціпавярховая “панэлька”.

Невядома калі будзе адноўлены бетонны навес над уваходам у пад’езд. А пакуль у жыхароў нешчаслівага дому з’явілася новая праблема — дождж залівае дамафон, таму не спрацоўваюць ключы-чыпы. Часам дамафон нават б’ецца токам.