У Пінску з’явілася санкцыянаванае графіці (фота)
Начальнік аддзелу культуры Пінскага гарвыканкаму, якога клічуць Аляксандрам Лукашэнкам, дазволіў размаляваць адзін з будынкаў горада.
Цікава тое, што даручана гэта зрабіць хлопцам, якіх злавілі пад час малявання партрэту Боба Марлі. “Бамбісты” сплацілі штраф, і на тым самым месцы малююць ужо ўзгодненую выяву — дрэвы, якія растуць скрозь мур.


Пінчукі дзівяцца, чаму замалявалі вельмі прыстойны партрэт Боба Марлі, а непрыглядныя, расісцкага зместу надпісы, так і засталіся на сценах будынку.



