У рэйтынгу найлепшых клубаў свету IFFHS БАТЭ падняўся на 71-е месца
Раней барысаўскі футбольны клуб займаў 79-е месца.
Па выніках лютага на першую пазіцыю падняўся лонданскі "Чэлсі". Раней ён займаў трэцяе месца. "Барселона", якая займала першае месца, апусцілася на пятае, адзначае "Прессбол".
У выніку дзясятка лідараў выглядае так:
1 (3). "Чэлсі" (Англія)
2 (2). "Атлетыка" (Іспанія)
3 (5). "Баварыя" (Нямеччына)
4 (6). "Карынціянс" (Бразілія)
5 (1). "Барселона" (Іспанія)
6 (4). "Бакі Хуніёрс" (Аргенціна)
7 (7). "Рэал" (Іспанія)
8 (11). "Ювентус" (Італія)
9 (19). "Інтэр" (Італія)
10 (13). "Сан-Паўлу" (Бразілія)
Фота — belarus.by