У Венгрыі выбралі новага прэзідэнта — дэпутата Еўрапарламента

Кандыдатуру Янаша Адэра прапанаваў прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан. Адпаведна яго падтрымала правячая кааліцыя — Венгерскі грамадзянскі саюз і Хрысціянска-дэмакратычная народная партыя.

На сваю новую пасаду Адэр заступіць 10 траўня, на наступны дзень пасля таго, як адзначыць свой 53-ці дзень народзінаў. Новы венгерскі прэзідэнт — юрыст, каля 20 гадоў быў дэпутатам венгерскага парламента, спікерам, ад 2009 года — еўрадэпутат (паўнамоцтвы дэпутата Еўрапарламента ён мусіць скласці на працягу 60 дзён).

Нагадаем, папярэдні прэзідэнт Паль Шміт сёлета пайшоў у адстаўку пасля скандалу, звязанага з плагіятам (у сваю навуковую дысертацыю ён уключыў кавалкі працы балгарскага навукоўца).

Фота — ЕРА/ИТАР-ТАСС