Украіна гатовая выступіць пасярэднікам паміж Беларуссю і Еўропай
"Шлях ізаляцыі - гэта самы просты шлях, які не дае ніякага выніку", - заявіў спікер Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ўладзімір Літвін.
Украіна гатовая выступіць пасярэднікам паміж Беларуссю і Еўрапейскім парламентам для нармалізацыі іх адносін, сказаў спікер Вярхоўнай Рады Ўладзімір Літвін у аўторак падчас паседжання Міжпарламенцкай асамблеі Ўкраіны і Польшчы.
"Мы прапанавалі тое, што Ўкраіна гатовая выступаць пасярэднікам у зносінах паміж Еўрапейскім парламентам і Беларуссю, разумеючы, што шлях ізаляцыі - гэта самы просты шлях, які не дае ніякага выніку", - цытуе Літвіна ўкраінскае інфармагенцтва УНИАН.
Ён таксама дадаў, што разумее пазіцыю Еўропы адносна працэсу прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў у Беларусі, але спадзяецца, што ініцыятыва ўкраінскага боку будзе падтрымана.
фота: noviny.narod.ru