Украінскія спецслужбы просяць грамадзян дапамагчы раскрыць тэракты
З такой просьбай у суботу звярнулася Служба бяспекі Украіны.
Нагадаем, у пятніцу ў Днепрапятроўску адбыліся чатыры выбухі, пацярпелі да 30 чалавек, сярод іх — 10 дзяцей. Тры чалавекі дагэтуль знаходзяцца ў цяжкім стане (63-гадоваму мужчыне давялося ампутаваць руку, а 16-гадовай дзяўчыне ратуюць пасечаны аскепкамі твар).
Сёння пацярпелых ад тэрактаў у бальніцах наведае прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч. Пасля гэтага ён правядзе паседжанне каардынацыйнага штабу па расследаванні выбухаў, інфармуе УНІАН.
Адказнасць за выбухі ніхто не ўзяў. Ва Украіне ўзятыя пад узмоцненую ахову вайсковыя аб'екты, у стане "гатоўнасці для выканання задачаў" знаходзяцца антытэрарыстычныя спецпадраздзяленні.