Украінцы пасылаюць экспедыцыю, каб спраўдзіць легенду пра сусветны патоп

Падчас падводнай экспедыцыі "Бераг Багоў" будуць сумешчаныя археалагічныя і геалагічныя даследаванні ў Чорным моры.

Навукоўцы мяркуюць, што легенда пра сусветны патоп, апісаны ў Бібліі, мае адносіны да Чорнага мора — праз затапленне вадой з Міжземнага і Каспійскага мора. Яны збіраюцца даследаваць каля Крыма ранейшы бераг, які тысячы гадоў таму апынуўся пад вадой. Падчас экспедыцыі плануецца высветліць, якім чынам змена ўзроўню мора ўплывала на міграцыйныя працэсы дагістарычнага чалавека, паведамляе УНІАН.