Уладальнікі валютных картак пакуль разлічваюцца па курсе 3100
У той самы час як абменнікі прадаюць долар па 4000 рублёў.
Еўрарадыё даведалася, які курс долара пры безнаяўным разліку валютнымі карткамі. У Беларусбанку курс долара пры разліку валютнымі карткамі адстае ад курса абменнікаў.
Беларусбанк: “Калі вы будзеце разлічвацца сёння, то па курсе 3122 рублі. Калі будзеце набываць долар у абменніку, то па 4000 рублёў”.
У банку параілі пачакаць пару дзён – можа нешта і зменіцца. Але гарантаваць таго, што курс долара па валютных картках дагоніць курс абменнікаў, ніхто не можа.
Прыкладна такая ж сітуацыя і ў Белаграпрамбанку.
Белаграпрамбанк: “Курс валют па картках на сённяшні дзень усталяваны 3100 рублёў за долар. Банк прадае долар у Мінску наяўнымі па 4000 рублёў за долар”.
У Белсвісбанку курс долара пры разліку валютнымі карткамі таксама не змяніўся – 3095 рублёў. Ці зраўняюцца бліжэйшым часам курсы на валютных картках і ў абменніках, у банку прагназаваць не бяруцца.
А вось у МТБанку хутка адрэагавалі на змены курсу.
МТБанк: “Курс долара на валютных картках усталяваўся такі ж, як і для набыцця фізічнымі асобамі – 3950 рублёў”.
Фота: weblog.33b.ru