Улады ўзнялі прагноз па сярэднім курсе на 2013 год да 8950 рублёў за долар
Такі прагноз закладзены ў бюджэт на 2013 год. Ацэнка сёлетняга сярэдняга курса скарэктаваная да 8400 рублёў за долар.
Яшчэ пры канцы жніўня паведамлялася, што бюджэт на 2013 год складаецца з улікам курса ў 8400-8500 рублёў за долар. “Гэтая ацэнка ўзгодненая Нацыянальным банкам з Міністэрствам фінансаў і Міністэрствам эканомікі”, ― цытуе Надзею Ермакову агенцтва ПРАЙМ-ТАСС. Сярэднегадавы курс на 2012 год ацэньваўся ў 8240 рублёў за долар.
За апошні месяц курс долара вырас прыкладна на 1,5% і зараз складае 8490 рублёў за долар. Сярэдні заробак за жнівень вырас на 4%.
Фота: internet-lave.blogspot.com.