Уладзімір Пуцін шкадуе аб напружанасці паміж Беларуссю і Расіяй
Расійскі прэм’ер адзначыў, што праблемы ў адносінах паміж дзвюма краінамі ўзнікаюць ужо нават на побытавым узроўні.
“Мне толькі застаецца шкадаваць пра гэта. Мы са свайго боку робім і будзем рабіць усё, каб гэтага ніколі не было. Але мяне сапраўды непакоіць гэта”, — цытуе Ўладзіміра Пуціна РИА Новости.
Такія заявы кіраўнік расійскага ўраду зрабіў 19 ліпеня на сустрэчы з прадстаўнікамі рэлігійных і грамадскіх арганізацый.
На гэтай сустрэчы старшыня Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Расіі” Валерый Казакоў таксама выказаў занепакоенасць напружанасцю ў расійска-беларускіх дачыненнях. З яго словаў, эканамічныя ды іншыя дзяржаўныя нестыкоўкі выходзяць у публічную плоскасць.