Увоз імпартных аўто ў Мытны саюз абмяжуюць яшчэ болей?

Паводле дакумента, падрыхтаванага на просьбу расійскага Міністэрства прамысловасці і гандлю, на тэрыторыі Мытнага саюза нельга будзе, напрыклад, ездзіць на машынах з правабаковым рулём. То бок, амерыканскія аўтамабілі фактычна трапяць пад забарону, піша Autonews

Таксама нельга будзе ўвозіць машыны, прызначаныя для японскага рынка. Паводле інфармацыі выдання, праект тэхрэгламенту для краін Мытнага саюза — гэта вялікі дакумент на 450 старонак. Яго ўжо раскрытыкавалі простыя кіроўцы і эксперты. Але ж існуе вялікая верагоднасць, што дакумент усё ж прымуць і здарыцца гэта ў чэрвені 2012 года, пасля прэзідэнцкіх выбараў у Расіі.