Валютныя курсы ў Беларусі здзіўляюць сваёй разнастайнасцю

У абменных пунктах банкаў долары 19 красавіка можна набыць па 3121 рублю, еўра — па 4460-4490, калі пашанцуе ў чэргах.

Электронныя грошы: 1 WMZ можна набыць за 3950-4215 WMZ, 1 WMЕ  — па 5500-6150.

У інтэрнэт-крамах гандляры, напрыклад, лічбавай тэхнікай працуюць з курсам 3700-4000 рублёў за долар.

У аўтахаўсах курс — 4000 рублёў. На аўтарынках ён вагаецца ад 3500 да 5000, піша Pyx.by.

А ў рэгіёнах, дзе недахоп валюты адчуваецца больш востра, чым у Мінску, вышэй і курсы абмену. Так, гандляры аўтазапчасткамі ў Крупках "канвертуюць" долар ажно па 5200 рублёў.