Варшаўскі ўніверсітэт Лазарскага аб’явіў конкурс на стыпендыі для беларусаў
Пераможцы змогуць паўгода вучыцца ў Польшчы, а ўніверсітэт пакрые ўсе выдаткі.
Інстытут грамадзянскай прасторы і публічнай палітыкі пры ўніверсітэце Лазарскага ў Варшаве аб’явіў набор кандыдатаў, жадаючых атрымаць стыпендыі, якія фінансуюцца ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва і развіцця Міністэрства замежных спраў Польшчы ў 2011 годзе.
Стыпендыя будзе ажыццяўляцца ў рамках Беларускай стыпендыяльнай праграмы універсітэту Лазарскага. Пераможцы конкурсу атрымаюць стыпендыю, дастатковую для пакрыцця выдаткаў, звязаных са знаходжаннем у Польшчы (пражыванне, кнігі, навучальныя дапаможнікі).
Таксама конкурс на атрыманне 2 стыпендый аб’явіў Інстытут даследаванняў і экспертыз па пытаннях мясцовага самакіравання пры ўніверсітэце Лазарскага.
Падрабязную інфармацыю аб памеры стыпендыі і ўмовы знаходжання ў Польшчы можна атрымаць, адправіўшы ліст на адрас электроннай пошты: [email protected] або [email protected].
Перыяд фінансавання: 1 ліпеня 2011 г. – 31 снежня 2011 г.
Апошні тэрмін падачы заявак 10 чэрвеня 2011!
Усе падрабязнасці ў дададзеных дакументах!