Віцебскі трэнер па дайвінгу падазраецца ў сэксуальных злачынствах
У адносінах непаўналетніх. Распачатыя тры крымінальных справы.
Як паведамляе "Интерфакс-Запад", мужчына 1966 года нараджэння. Матэрыялы крымінальных справаў датычаць фактаў 2007-2011 гадоў. Трэнеру пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.
Нагадаем, што дайвінг — падводнае плаванне са спецыяльным рыштункам.