Відэа незалічанага гола Аляксандра Кобеца ў браму "Црвены Звезды"
Учора ў Віцебску прайшоў матч 2-га кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі Еўропы.
Наваполацкі "Нафтан" прайграў белградскаму "Црвена Звезда" — 3:4 (0:3). Пры ліку 2:3 суддзя Тоні Асумяа не залічыў гол, які забіў Кобец (адзнака на відэа — 1.39). Гэтае рашэнне паўплывала на вынік матча. Неўзабаве госці правялі контратаку і павялічылі разрыў у ліку, адзначае сайт goals.by.