Вольга Гаварцова на турніры ў Бірмінгеме згуляе з францужанкай Араван Рэзаі
Дзве беларускія тэнісісткі ў гэтыя дні бяруць удзел у турнірах у Вялікабрытаніі і Даніі.
На травяных кортах Бірмінгема Вольга Гаварцова сёння правядзе паядынак 2-га раўнда адзіночнага разраду. Як паведамляе БЕЛТА, яна гуляе супраць францужанкі Араван Рэзаі. У першым раўндзе наша суайчынніца ўзяла верх над румынкай Рамінай Апрандзі — 6:2, 2:6, 6:4. Акрамя таго, Гаварцова выступіць і ў парным разрадзе. Там яе партнёркай будзе расіянка Ала Кудраўцава. У першым раўндзе беларуска-расійскі тандэм сустрэнецца з англійскім дуэтам Жасэлін Рае — Хезэр Уотсан.
У парным разрадзе спаборніцтваў у Капенгагене выступіць беларуска Таццяна Пучак. У пары з расійскай тэнісісткай Аляксандрай Пановай у першым матчы янв згуляе супраць украінак Алены і Кацярыны Бандарэнка.
Абодва турніры завершацца ў нядзелю, 12 чэрвеня. Іх прызавыя фонды складаюць па 220 тысяч долараў.