Volkswagen пратараніў слуп, кіроўцу выразалі з салона (фота)
Здарэнне адбылося ўчора ў Віцебску.
Як паведамляе сайт onliner.by, аўтамабіль Volkswagen Passat B5 рухаўся па Бешанковіцкай шашы ў межах горада, калі ён раптоўна выехаў з дарогі і патрапіў дакладна ў слуп. Ад моцнага ўдару 32-гадовы кіроўца аказаўся заблакаваны ў салоне, адтуль яго дасталі выратавальнікі з дапамогай спецінструменту. Мужчыну шпіталізавалі са шматлікімі траўмамі і пераломамі.


Фота — 112.by