З Брэсцкай станцыі хуткай дапамогі паразбягаліся лекары (фота)

Іх шукаюць праз цэнтр занятасці. У адміністрацыі станцыі патлумачылі:

Супрацоўніца "хуткай дапамогі": "Не кажу за іншыя ўстановы, кажу пра станцыю хуткай медыцынскай дапамогі: у нас не хапае дактароў. З’язджаюць на заробкі за мяжу, у Расію, хто куды".

Неабходная колькасць лекараў складае каля траціны штату ўстановы. Агулам у горадзе не хапае 48 лекараў, а ў Брэсцкай вобласці вакантныя больш за 700 пасадаў.