З турмы памылкова вызвалілі забойцу, асуджанага на 60 гадоў
Здарэнне адбылося ў Чыкага.
44-гадовы Сцівен Робінс адбываў пакаранне ад 2004 года ў адной з турмаў штата Індыяна. У Чыкага яго прывезлі для разгляду дадатковага абвінавачання, на гэты раз у распаўсюдзе наркотыкаў.
Як паведамляе газета "Chicago Tribune", па новай справе Робінс быў прызнаны невінаватым і, замест таго, каб вярнуць яго ў турму, забойцу вызвалілі. Цяпер на пошукі зняволенага кінутыя значныя сілы паліцыі.
Фота — chicagotribune.com