З замежным гандлем можа атрымацца "як заўжды"

Выступаючы сёння на паседжанні Прэзідыўма Саўміна, Пракаповіч звярнуў увагу на тое, што запланаваныя на 2011-2015 гады тэмпы росту экспарту і імпарту практычна супадаюць (розніца ўсяго толькі 0,1% на карысць экспарту). У гэтай сітуацыі пераадолець адмоўнае сальда, якое летась дасягнула амаль 10 млрд долараў, падаецца кіраўніку Нацбанка праблематычным.

"Якія гарантыі могуць быць, што будзе не тое ж самае, што і раней?" - задаў рытарычнае пытанне Пракаповіч.

Фота: oszone.net