За букет кветак для каханай хлопец можа сесці на 6 гадоў

Хлопец зайшоў у краму, выбраў букет, схапіў яго і кінуўся на ўцёкі. Гаспадар крамы выклікаў міліцыю. Літаральна праз гадзіну злачынцу затрымалі каля дома яго каханай. Скрадзеныя кветкі ён паклаў каля кватэры дзяўчыны і разлічваў убачыць яе рэакцыю, паведамляе сайт магілёўскай міліцыі.

Трэба адзначыць, што гора-Рамэа ўжо быў судзімы за крадзёж, а таксама за кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення.