За гродзенскіх выкладчыкаў заступіўся Кшыштаф Занусі

Яго абурэнне выклікала сітуацыя са звальненнем гісторыкаў Андрэя Чарнякевіча і Вячаслава Шведа за кнігу "Гродназнаўства". Нагадаем, што мясцовыя ўлады палічылі кнігу крамольнай. А старшыня Гродзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра прызнаўся, што асабіста загадаў звольніць Андрэя Чарнякевіча.

У сваім інтэрв'ю для "Польскага Радыё" Занусі заявіў, што такія рашэнні недапушчальныя і гэта ніяк не ўпісваецца ў еўрапейскія стандарты. Разам з тым, Занусі не бачу сэнсу пісаць нейкія лісты ў абарону звольненых выкладчыкаў, бо на практыцы гэта нічога не зменіць. "Гэта справа беларусаў, яны павінны выказвацца на гэты конт. Бо кожны павінен сам змагацца за волю. Хай спачатку беларусы адкажуць на пытанне: які выбар як народ яны зрабілі?" — кажа Занусі.

Фота — ru.delfi.lt