За мяжу дазволяць выязджаць толькі раз на 8 дзён

Новае абмежаванне для тых, хто едзе за мяжу на сваім аўтамабілі, уведзенае пастановай урада. Пра гэта паведаміў сёння Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з працаўнікамі МАЗа. Па яго словах, як і раней, гэтыя меры скіраваныя на абмежаванне вывазу паліва, перадае БЕЛТА.

Пад абмежаванне не трапяць тыя, хто едзе ў камандзіроўку, выконвае свае функцыянальныя абавязкі ці працуе па дамове найму.

Пастанова пакуль не выйшла, бо цяпер адпрацоўваюцца механізмы для яе ўвядзення, удакладніў прэм'ер-міністр.