Зборная Беларусі па біятлоне фінішавала 10-й у змешанай эстафеце
Беларусы дапусцілі 10 промахаў і прабеглі адзін штрафны круг.
Зборная Беларусі па біятлоне заняла 10 месца ў змешанай эстафеце на чэмпіянаце свету, які стартаваў у расійскім Ханты-Мансійску.
За нашу каманду выступалі Надзея Скардзіна, Дар’я Домрачава, Сяргей Новікаў і Яўген Абраменка. Беларусы агулам дапусцілі 10 промахаў і прабеглі адзін штрафны круг.
Чэмпіёнамі свету сталі нарвежцы, на другі месцы – зборнай Германіі, бронза ў французаў. Гаспадары турніру, расіяне, фінішавалі толькі на 6-м месцы.
Нагадаем, чэмпіянат працягнецца да 13 сакавіка. Наступныя гонкі адбудуцца ў суботу 5 сакавіка. У гэты дзень пройдуць спрынтарскія гонкі ў мужчын і жанчын.
Фота: champ.by