Злодзей скраў з 300-гадовай царквы 10 бутэлек "Кагору"
Невядомы абакраў Свята-Міхайлаўскую царкву, якая знаходзіцца ў вёсцы Чэрск Брэсцкага раёна.
Як паведамляе БелаПАН, 5 жніўня ў міліцыю звярнуўся 41-гадовы настаяцель царквы. Па яго словах, здарэнне адбылося ў прамежку ад 16-й гадзіны 4 жніўня да 7-й гадзіны 5 жніўня. Невядомы скраў з царквы 13 абразоў, Евангелле, драўляны крыж, 10 бутэлек віна "Кагор", парчовае покрыва, пакравец для чашы і 37 тысяч рублёў. Міліцыя пачала крымінальную справу за крадзеж.
Дарэчы, сама царква пабудаваная да 1701 года.
Фота — zara-bug.by