Рэжысёр Андрэй Канчалоўскі трапіў у аварыю, яго дачка ў рэанімацыі

Як паведамляе РІА "Новости", Канчалоўскі не саўладаў з кіраваннем аўтамабілем і трапіў у дарожна-транспартнае здарэнне. Адбылося лабавое сутыкненне з сустрэчным аўтамабілем. У выніку сур'ёзна пацярпела дачка Андрэя Канчалоўскага і Юліі Высоцкай — 14-гадовая Марыя Міхалкова-Канчалоўская. У дадзены момант яна знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні шпіталя ў Францыі.



Андрэй Канчалоўскі атрымаў нязначнае пашкоджанне, ён разам з Юліяй Высоцкай знаходзіцца ў шпіталі каля Марыі.
 

Фота — ria.ru