Рух за Свабоду адрэагаваў на заяву Жадобіна выпускам значкаў “1768"
Выпускам значкаў з надпісам “1768” адрэагаваў Рух за Свабоду на скандальную заяву старшыні КДБ Юрыя Жадобіна пра “супольнасць дэструктыўных элементаў”, як ён назваў апазіцыянераў. “Я б не сказаў бы, што яны ўяўляюць нейкую пагрозу нацыянальнай
бяспецы, у так званую супольнасць… уваходзіць усяго 1767 асобаў. Мы іх
усіх ведаем пайменна, і іх не робіцца ні больш, ні менш”, сказаў
Жадобін на нядаўняй прэс-канферэнцыі..
Сябры Руху за Свабоду заявілі, што “колькасць незадаволеных аўтарытарнай уладай людзей насамрэч заўсёды будзе большаю, чым пра тое дакладаюць прыдворныя генералы, галоўная мэта якіх – супакоіць свайго кіраўніка”, паведамляе “Наша ніва”.