Салігорскі ваенкамат абвяргае, што актывіста пераследуюць "за палітыку"
Салігорскага маладафронтаўца Андрэя Тычыну накіравалі ў псіхіятрычную лякарню ў Навінках (Мінск). Як распавёў Еўрарадыё салігорскі маладафронтавец Аляксей Валабуеў, уся гісторыя выглядае дзіўнавата. У псіхалагічнай характарыстыцы Тычыны, дадзенай Салігорскім ваенкаматам, накіраванне ў лякарню абгрунтоўваецца на падставе сяброўства ў "Маладым фронце" і ўдзелу ў ініцыятыўнай групе Ўладзіміра Някляева, адзначае актывіст. Валабуеў: "У войска пачынаецца прызыў. І яго як любога маладзёна прызвалі. Але гэта ўсё адбываецца ў вельмі дзіўных абставінах. У прыватнасці, зараз выбарчая кампанія, а Тычыну хочуць адправіць у Навінкі на абследаванне. І звязваюць гэта менавіта з яго грамадскай дзейнасцю. У характарыстыцы напісана, што ён сябра ініцыятыўнай групы Някляева, сябра "Маладога Фронту". Пра гэта яго распытвалі".
Салігорскі ваенны камісар палкоўнік Валеры Заінчкоўскі ў каментары Еўрарадыё абверг звесткі, што накіраванне Тычыны звязанае з яго ўдзелам у ініцыятыўнай групе Някляева або ў "Маладым Фронце". Таксама ён паведаміў, што псіхатэрапеўт не вёў з хлопцам гутарак пра яго грамадскую дзейнасць і такія звесткі не фігуруюць у псіхалагічнай характарыстыцы Тычыны:
Заінчкоўскі: "Ён пачаў праходзіць медыцынскую камісію 8 лістапада 2010 года. Ён прайшоў амаль усіх лекараў без абмежаваннем, што азначае – здаровы. Выключэннем стаў псіхіятр. Псіхіятр не змог прыняць па ім рашэнне. І дзеля таго каб прыняць нейкае рашэнне, псіхіятр накіраваў Тычыну на абследаванне ў абласную псіхіятрычную лякарню. Яго грамадская пазіцыя для нас гэта вялікага значэння не мае. У яго былі праблемы пачынаючы з прыпіскі, што азначае - з 16 гадоў у яго праблемы былі з псіхіятрам".