Саннікаў: Рэакцыя людзей на стварэнне маёй групы была нечакана моцная
24 верасня ў Цэнтрвыбаркам здаў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы лідар "Еўрапейскай Беларусі" Андрэй Саннікаў. У спісе — 1831 чалавек. Паводле словаў палітыка, яго самога здзівіла актыўнасць, з якой людзі імкнуліся трапіць у яго групу. Саннікаў: "Рэакцыя была нечакана моцная. І мы надалей будзем збіраць подпісы, бо ёсць магчымасць яшчэ ў панядзелак данесці спісы. І думаю, што мы данясём. І тое, як людзі адгукнуліся на стварэнне маёй ініцыятыўнай групы, дае мне падставы казаць, што я перакананы ў тым, што мы збярэм 100 тысяч подпісаў".
Па словах Саннікава, галоўным яго канкурэнтам у прэзідэнцкай барацьбе з’яўляецца Аляксандр Лукашэнка. А з усімі астатнімі патэнцыйнымі кандыдатамі ён не выключае магчымасці паразумецца і кансалідаваць сілы. Кажа, чым больш прэтэндэнтаў на гэтым этапе падасць дакументаў на рэгістрацыю ў ЦВК, тым лепш.
Саннікаў: "Калі людзі пойдуць са сваімі праблемамі, калі яны з гэтымі праблемамі пойдуць у народ, расказваць і шукаць падтрымкі, то, я думаю, тады адбудзецца кансалідацыя ўсіх у рэшце рэшт".
Адразу пасля рэгістрацыі, заявіў Саннікаў у інтэрв'ю Еўрарадыё, ён пачне ствараць індывідуальны фінансавы фонд. Грошы з яго цалкам пойдуць на яго медыя-кампанію.