Санслужба аштрафуе 300 службовых асоб прадпрыемстваў і арганізацый Мінску
У Мінску каля 300 службовых асоб прадпрыемстваў і арганізацый будуць аштрафаваныя за антысанітарыю. Пра гэта заявіў галоўны санітарны лекар Мінску Фёдар Германовіч. На мінулым тыдні санітарная служба сталіцы праверыла стан больш як чатырох тысяч аб'ектаў гарадской гаспадаркі. У 591 выпадку (14,5%) былі адзначаныя грубыя парушэнні санітарных нормаў і правілаў.
Шмат парушэнняў выявілі работнікі санітарнай службы на аб'ектах па вуліцах Батанічнай, Філімонава, Солтыса, Партызанскім праспекце, на тэрыторыі цыркавога будынка, дзе адбываецца рэканструкцыя.
"Мінск-навіны"