Саўмін: Беларусь не змяняе сваю пазіцыю на перамовах па нафце
Распаўсюджаная некаторымі СМІ інфармацыя пра тое, што Беларусь змяніла сваю пазіцыю на перамовах з Расіяй па нафце, не адпавядае рэчаіснасці. Пра гэта БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар кіраўніка ўрада Беларусі Аляксандр Цімашэнка. Ён нагадаў, што з'явіліся звесткі нібыта Беларусь не будзе настойваць на міжбюджэтным размеркаванні экспартных мыт, калі Расія павялічыць квоту паставак нафты для ўнутраных патрэб Беларусі з прапанаваных ёю цяпер 6 млнт да 8-9 млнт.
Такую інфармацыю, на думку Цімашэнкі, мог распаўсюдзіць толькі чалавек, які вельмі далёкі ад перамоваў і мае вельмі аддаленае ўяўленне пра пазіцыю беларускага боку. Беларуская пазіцыя выкладзена ў лісце Аляксандра Лукашэнкі, накіраваным Дзмітрыю Мядзведзеву, і яна не мае нічога агульнага з пазіцыяй, агучанай нейкай крыніцай у органах дзяржкіравання.