Сайман Пег зноў зоймецца невыканальнай місіяй

Брытанскі комік Сайман Пег вядзе перамовы са студыяй Paramount пра тое, каб зноў зняцца ў франшызе «Місія: невыканальная».  У чацвёртай серыі ён выканае ролю тэхнічнага спецыяліста Бэджы Дана, які ўжо з'яўляўся ў трэцяй частцы фільма. Прадзюсерам праекта і кансультантам па сцэнарыі па-ранейшаму выступае Джэй Джэй Абрамс.

Рэжысёрам фільма прызначаны Брэд Бэрд, а здымкі стартуюць у верасні, паведамляе Empire.

Фота: sundaymercury.net