Сельгаспрадпрыемствы Магілёўшчыны распісваюць здохлых жывёл на работнікаў

Сельгаспрадпрыемствы Магілёўшчыны ўтойваюць факты здыхання жывёлы, каб пазбегнуць пакарання. Дзясяткі галоў здохлых кароў і свіней распісваюць на работнікаў гаспадарак, якія нібыта ўзялі іх для ўласных патрэбаў, паведамляе Радыё Свабода. Вяскоўцы пра гэта і не здагадваюцца. Гэтыя звесткі ўтрымліваюцца толькі ў справаздачнай дакументацыі гаспадарак. Днямі афіцыйныя крыніцы паведамілі вынікі праверкі па гэтых фактах.

У калгасе "Іскра" Хоцімскага раёну распісалі на работнікаў гаспадаркі 30 здохлых кароў. У Быхаўскім аддзеле міліцыі ёсць матэрыял праверкі ў адносінах да загадчыцы фермы, якая ўнесла наўмысна непраўдзівыя звесткі, схаваўшы смерць 150 галоў парасят. На Кругляншчыне рыхтуюць да перадачы ў суд матэрыялы яшчэ на чатырох загадчыц фэрмаў. Яны незаконна спісалі шэсцьдзесят галоў здохлай жывёлы.