Школьнік скокнуў з дамбы Лепельскай ГЭС і загінуў (фота)

Як паведамляе прэс-служба МНС, выратавальнікаў выклікала жанчына, якая ўбачыла, як чалавек скокнуў з дамбы ў раку Ула і не ўсплыў. Высветлілася, што патануў вучань 9-га класа Лепельскай сярэдняй школы. Яго цела знайшлі ў 20 метрах ад дамбы на глыбіні 2-х метраў.


Прычына ўчынку хлопца пакуль невядомая.


Фота — 112.by