Штрафы за неналежную паркоўку грузавікоў могуць павялічыцца ў 10 разоў

Штрафы за паркоўку грузавікоў у неналежным месцы могуць павялічыцца ў дзесяць разоў. З такой прапановай выступіў Мінгарвыканкам, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.  Зараз вадзіцелям прасцей заплаціць штраф 35 тысяч, чым за стаянку аддаваць штомесяц у 5 разоў больш. Таму яны пакідаюць грузавікі на цэнтральных вуліцах і прылеглых тэрыторыях, дзе машыны перашкаджаюць руху іншых аўтамабіляў і прыбіранню вуліц.

Паводле статыстыкі, на сёння толькі адзін з пяці грузавікоў начуе на спецыяльна абсталяванай стаянцы. У той час, калі 3 тысячы парковачных месцаў пустуюць. Не карыстаюцца попытам у гараджан і адкрытыя стаянкі.