Сіноптыкі папярэджваюць пра складаныя ўмовы надвор'я ў бліжэйшыя суткі

Рэспубліканскі гідраметэацэнтр абвясціў папярэджанне пра неспрыяльную метэаралагічную з'яву. У сераду 6 студзеня і ў ноч на 7 студзеня чакаюцца складаныя ўмовы надвор'я: снегапады, завеі, месцамі моцны снег, на дарогах снежныя заносы, у асобных раёнах узмацненне ветра парывамі да 15—18 м/с. Па Беларусі ў бліжэйшыя суткі, 6 студзеня, будзе пераважаць хмарнае надвор'е. Уначы ў асобных раёнах невялікі снег. Удзень у мностве раёнаў чакаецца снег, завея, месцамі па Брэсцкай і Гомельскай абласцях моцны снег, на дарогах снежныя заносы. На асобных участках дарог галалёдзіца, інфармуе БелаПАН. Вецер паўднёва-усходні 5—10 м/с, раніцай і ўдзень месцамі парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ўначы мінус 9—16°С, пры распагоджаннях па ўсходзе да мінус 18°С, удзень мінус 2—7°С, па поўначы да мінус 9°С.

У Мінску 6 студзеня ўначы і зранку невялікі снег. У другой палове дня снег, завея. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-усходні 5—10 м/с, раніцай і днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы мінус 11—13°С, на пачатку дня мінус 7—9°С, да вечара паслабленне маразоў да мінус 4°С.