Следства пакуль не будзе дзяліцца інфармацыяй аб затрыманні Івана Кулікова
Сын навукоўца Ўладзімір Кулікоў кажа, што яго бацька сваім удзелам у выбарчай кампаніі паказваў, што супраць існуючай улады выступаюць шырокія слаі насельніцтва.
У сталічнай міліцыі пакуль не кажуць, аб прычынах затрымання былога патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Івана Кулікова. Пра гэта Еўрарадыё распавёў кіраўнік прэс-службы ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.
"Пакуль магу толькі пацвердзіць факт затрымання. Следства пакуль не мае намеру дзяліцца падрабязнасцямі", — сказаў Ластоўскі.
Сын Івана Кулікова Ўладзімір у жывым эфіры Еўрарадыё выказаў свае меркаванні наконт прычынаў затрымання бацькі.
Паводле яго слоў, у Івана Кулікова, як і іншых прэтэндэнтаў, "не было ілюзіяў наконт таго, хто ў выніку пераможа". "У многіх людзей, як і ў майго бацькі, гэта быў пратэст супраць існуючай улады", — кажа Ўладзімір Кулікоў.
Ён падкрэслівае, што Іван Кулікоў — вядомы ў свеце навуковец, доктар навук, прафесар. "І калі выбарцы бачаць людзей навукі, якія апаніруюць уладзе, у людзей складваецца меркаванне, што сапраўды супраць прэзідэнта выступаюць шырокія слаі насельніцтва", — гаворыць Уладзімір Кулікоў. Ён нагадвае, што бацька выступаў ад імя людзей навукі, "якія жывуць за малы заробак і правы якіх парушаюцца".
Іван Кулікоў выступаў за вяртанне былой Канстытуцыі, за супрацоўніцтва і з Захадам, і з Расіяй, ён гаварыў пра праблемы атамнай энергетыкі, у чым разбіраўся вельмі добра, адзначае Ўладзімір Кулікоў.
Ён таксама паведаміў, што цэлы месяц на працы ў бацькі адбывалася праверка. "Думаю, што чагосьці "накапалі, на падставе чаго чалавек быў арыштаваны", — кажа Ўладзімір. Ён лічыць, што будзе абсурдам, калі бацьку абвінавацяць у эканамічных злачынствах. Раней Іван Кулікоў працаваў у Камітэце дзяржаўнага кантролю, але "ўлез не ў свае справы" і яму параілі адтуль сыйсці, паведаміў Уладзімір Кулікоў.
Нагадаем, Іван Кулікоў балатаваўся на пасаду прэзідэнта, але на этапе збору подпісаў зняў сваю кандыдатуру. Ён працуе ў інстытуце "Сосны" кіраўніком лабараторыі абсталявання ядзерных энергетычных установак.
Фота — plazm-met.narod.ru