Слуханні па справе Ціхана і Дзевятоўскага ў Лазане прызначаныя на 4-5 снежня
Спартыўны арбітражны суд у Лазане прызначыў слуханні па справе беларускіх кідальнікаў молата Вадзіма Дзевятоўскага і Івана Ціхана на 4-5 снежня. Яны мусілі адбыцца яшчэ ў ліпені, але неаднаразова пераносіліся з-за негатоўнасці Міжнароднага алімпійскага камітэта. Нагадаем, срэбраны і бронзавы прызёры пекінскай Алімпіяды ў кіданні молата, Дзевятоўскі і Ціхан паводле рашэння дысцыплінарнай камісіі Міжнароднага алімпійскага камітэта былі дыскваліфікаваныя за станоўчыя допінг-пробы. Ціхан дыскваліфікаваны на два гады, а Дзевятоўскі пажыццёва, бо раней яго ўжо каралі за ўжыванне допінгу.
У крыві малатабойцаў было выяўлена значнае перавышэнне ўзроўню тэстастэрону. Ціхан і Дзевятоўскі, якія давалі тлумачэнні спецыяльнай камісіі, свае віны не прызналі.
Беларускі бок заяўляе пра неакуратную арганізацыю працы пекінскай лабараторыі і адхіленнях ад стандартаў сусветнага антыдопінгавага агенцтва падчас даследавання пробаў беларускіх спартсменаў. Калі Дзевятоўскі і Ціхан не здолеюць даказаць сваю невінаватасць, яны будуць вымушаныя вярнуць алімпійскія ўзнагароды, нагадвае БЕЛТА.