Смаленская мытня атрымала вуснае ўказанне прапускаць беларускае малако
Смаленская мытня атрымала вуснае ўказанне прапускаць беларускую малочную прадукцыю ў Расійскую Федэрацыю акрамя сухога малака. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведамілі ў прэс-службе смаленскай мытні. Па словах супарцоўнікаў мытні, цяпер яны чакаюць пісьмовага распараджэння. А пакуль прапускаюць малочны груз з Беларусі ў ранейшым аб'ёме за выключэннем сухога малака.
У сваю чаргу першы намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Ўладзімір Гошын заявіў, што пакуль ніякай інфармацыі ад расійскіх калег аб пропуску беларускіх малочных прадуктаў не мае. Ён выказаў меркаванне, што пры наяўнасці афіцыйных распараджэнняў расійскія мытнікі паведамяць пра іх і беларускім.