Споўнілася 8 гадоў з часу знікнення журналіста Змітра Завадскага
Восем гадоў прайшло з часу знікнення аператара тэлеканала ОРТ Змітра Завадскага. 7 ліпеня 2000 года ён знік пры нявысветленых абставінах па дарозе ў аэрапорт "Мінск-2". Ад таго часу пра лёс журналіста нічога невядома.
Выкраданне Змітра Завадскага афіцыйна лічыцца раскрытым. У 2002 годзе былі асуджаныя афіцэры спецпадраздзялення МУС "Алмаз" Валерый Ігнатовіч і Максім Малік (на пажыццёвае зняволенне), а таксама былы курсант Акадэміі міліцыі Аляксей Гуз (на 25 гадоў зняволення) і нехта Сяргей Савушкін (на 12 гадоў зняволення). Віны сваёй яны не прызналі, суд праходзіў у закрытым рэжыме. Цела зніклага журналіста следствам знойдзена не было.
Як адзначае "Хартыя-97", патрабаванне раскрыць праўду пра знікненне Змітра Завадскага ўтрымліваецца ў рэзалюцыях Камісіі ААН па правах чалавека, Парламенцкіх Асамблей Савета Еўропы і АБСЕ.