Справа Міхаіла Снегіра налічвае 38 тамоў, працэс па ёй пачнецца ў жніўні
Матэрыялы крымінальнай справы па абвінавачванні Міхаіла Снегіра налічваюць 38 тамоў. Пра гэта паведаміў старшыня Вярхоўнага суда Беларусі Валянцін Сукала, інфармуе БЕЛТА.
Паводле яго слоў, слуханні павінны пачацца ў першай палове жніўня.
Нагадаем, былога пракурора Міхаіла Снегіра вінавацяць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, атрыманні хабару і захоўванні боепрыпасаў.
У прыватнасці, мяркуецца, што былы пракурор незаконна пабудаваў на падстаўную асобу катэдж, ацэначны кошт якога складае 350 мільёнаў рублёў.