Старшыня БФФ не змог патлумачыць факт агітацыі на футбольным матчы ў Брэсце
Старшыня Беларускай федэрацыі футбола Генадзь Нявыглас не змог пракаментаваць з’яўленне на футбольным полі перад матчам брэсцкага “Дынама” з “Белшынай” дзяцей у майках з партрэтам Аляксандра Лукашэнкі. Матч адбыўся 21 лістапада ў Брэсце. Галоўны трэнер брэсцкай каманды Юры Пунтус у інтэрв’ю БелаПАН патлумачыў, што гэта была ініцыятыва дэпутата Брэсцкага гарсавета Георгія Дарбуашвілі, які займаецца аматарскім футболам. Дэпутат спасылаецца на тое, што агітацыя ўжо дазволеная і ён афіцыйна зрабіў такую акцыю.
Згодна з рэгламентам чэмпіянату перад пачаткам сустрэчы гульцы выйшлі на поле, трымаючы за руку юных футбалістаў. Дзеці былі апранутыя ў майкі жоўтага, чырвонага і сіняга колеру, на якія быў нанесены партрэт Лукашэнкі з надпісам “Наш прэзідэнт”.