Стаў вядомы склад зборнай Беларусі на матчы з Украінай і Андорай

Бернд Штанге назваў склад зборнай Беларусі па футболе на выязныя матчы адборачнага турніра чэмпіянату свету 2010 года з камандамі Украіны (6 верасня) і Андоры (10 верасня).

Да гэтых гульняў рыхтуюцца 22 футбалісты:

галкіперы - Жаўноў, Амельчанка, Вяромка;

абаронцы - Молаш, Вярхоўцаў, Амельянчук, Філіпенка;

паўабаронцы - Кашэўскі, Стасевіч, Страхановіч, Сітко, Кульчы, Пуціла, Карыцька, А. Глеб, Паўлаў, Чухлей;

нападаючыя - Булыга, В. Глеб, Радзівонаў, Кутузаў, Карніленка.

Прессбол