Суд пачаў разгляд справы рагачоўскага міліцыянта, які забіў дзяўчыну
24 лістапада Гомельскі абласны суд на выязным паседжанні ў Рагачове пачаў разглядаць крымінальную справу мясцовага міліцыянта. Міліцыянта вінавацяць у забойстве дзяўчыны. 1 кастрычніка былому ўчастковаму выставілі абвінавачванне ў забойстве з хуліганскіх памкненняў, паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, трагедыя адбылася сёлета 6 ліпеня. У ноч на Купалле участковы рагачоўскі міліцыянт параніў з табельнага пісталета ў службовай машыне 22-гадовую дзяўчыну. Праз 10 дзён яна памерла ў лякарні, не прыходзячы ў прытомнасць.
Следства выявіла, што міліцыянт на момант злачынства быў п'яны. Пасля забойства больш як 30 супрацоўнікаў і кіраўнікоў сістэмы МУС былі прыцягнутыя да адказнасці — ад вымоваў да звальнення.