Суды над удзельнікамі акцыі пратэсту 9 верасня ідуць у закрытым рэжыме
У суд Цэнтральнага раёна, дзе праходзяць працэсы над удзельнікамі ўчорашняй акцыі пратэсту, не пускаюць праваабаронцаў, сваякоў затрыманых і журналістаў. Як заявіў агенцтву БелаПАН праваабаронца Валянцін Стэфановіч, фактычна судовыя працэсы ідуць у закрытым рэжыме. Па словах Стэфановіча, міліцыянты заблакавалі будынак суда. Правабаронцы рыхтуюць скаргу старшыні суда на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі і з патрабаваннем дапусціць іх на працэсы. Аднак гэтую скаргу яны павінны падаць у 306-ы кабінет, куды іх не пускаюць.
Нагадаем, перад судом паўстануць 17 удзельнікаў акцыі, якая адбылася ў сталіцы ўвечары 9 верасня. Актывісты дэмакратычных арганізацыяў спрабавалі правесці акцыю пратэсту супраць уводу расійскіх войскаў у Беларусь у рамках вучэнняў "Захад-2009". Акцыя была жорстка разагнаная сілавікамі ў цывільным і ў форме. Пры гэтым міліцыянты перашкаджалі працы журналістаў, а аператару польскай тэлекампаніі TVP Уладзіміру Косціну зламалі відэакамеру.