Супрацоўнікі ДАІ стралялі падчас затрымання п'янага кіроўцы (відэа)
Здарэнне адбылося вечарам у нядзелю ў Гродне.
Як паведамляе прэс-служба гродзенскай ДАІ, спачатку "Фольксваген" паспрабавалі спыніць на перакрыжаванні вуліц Дзяржынскага і Мясніцкая. Аднак кіроўца не спыніўся і паспрабаваў схавацца ў горадзе, а пасля выехаў за яго межы.
Падчас пераследу ДАІшнікі стралялі спачатку ў паветра, а пасля прагучалі прыцэльныя стрэлы. З прабітымі коламі аўтамабіля кіроўца працягваў рух, а калі спыніўся, спрабаваў уцячы, але быў затрыманы.
Гомельскія даішнікі стралялі па машыне з п’яным кіроўцам