Сваякам палонных беларусаў, якія загінулі ў Нямеччыне, дапамогуць з візамі
Нямеччына будзе садзейнічаць таму, каб сваякі беларускіх салдатаў, якія загінулі ў фашысцкім палоне ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пахаваныя на нямецкай зямлі, змаглі наведаць іх магілы. “Гаворка ідзе не толькі пра пазачарговую выдачу віз, але і пра магчымасць зрабіць гэта на бясплатнай аснове. Думаю, што ў межах нашых нарматываў такое магчыма”, — цытуе БелТА амбасадара Нямеччыны ў Беларусі Гебхардта Вайса.
Таксама амбасадар зазначыў, што на візавую падтрымку могуць разлічваць беларусы, якім перададзеныя копіі архіўных дакументаў з інфармацыяй пра дату смерці і месца пахаванняў іх сваякоў.
Таксама амбасадар зазначыў, што на візавую падтрымку могуць разлічваць беларусы, якім перададзеныя копіі архіўных дакументаў з інфармацыяй пра дату смерці і месца пахаванняў іх сваякоў.