Сведка: Міліцыя, паставіўшы ачапленне, адганяла людзей ад месца здарэння
Адзін з відавочцаў выбуху падчас святочнага канцэрта з нагоды Дня незалежнасці ў Мінску Антон распавёў Еўрарадыё, што выбух у натоўпе заўважылі толькі тыя хто быў побач ці пацярпеў. Антон: Паніка не пачалася, бо ў часе выступаў стала выбухвалі феерверкі, былі іншыя спецэфекты. Народ адрэагаваў (на выбух - ЕРБ) як звычайна.
Па словах Антона, адразу пасля гэтага параненых сталі адносіць да дзвюх машынаў хуткай, якія дзяжурылі на канцэрце. Пачалі скрозь натоўп пад'яжджаць новыя. За некалькі хвілінаў міліцыянты выставілі ачапленне, якое адганяла людзей ад месца здарэння.
Антон: Я асабіста бачыў як выганялі і рэпарцёра з камерай на плячы.